Гандлёвы дом "ІНТЭГРАЛ"
220108 г. Мінск, вул.Казiнца I.П., 121А
Дырэктар: Галіна Іванаўна Дастанка
тэл.8017-2124411
E-mail: GDostanko@integral.by

Намеснік дырэктара: Галіна Георгіеўна Райтузава
тэл. 8017-3985954
E-mail: GRaituzova@integral.by
Гандлёвы дом "ІНТЭГРАЛ" з'яўляецца структурным падраздзяленнем ААТ "ІНТЭГРАЛ" - кіруючая кампанія холдынгу "ІНТЭГРАЛ", у склад якога ўваходзяць сталовыя, кафэтэрый, кандытарскi ўчастак, тэхналагічная харчовая лабараторыя, магазін «Прадукты», міні-крамы на прахадных Таварыства, магазін прамысловых тавараў.
Асноўная задача аб'ектаў Гандлёвага дома "ІНТЭГРАЛ" - забеспячэнне гарачым харчаваннем і ажыццяўленне рознічнага гандлю харчовымі і прамысловымі таварамі для работнікаў ААТ "ІНТЭГРАЛ" - кіруючая кампанія холдынгу "ІНТЭГРАЛ".
Для работнікаў Таварыства харчаванне арганізавана па наяўным і безнаяўным разліку, а таксама ў кошт заработнай платы з выкарыстаннем заводскага пропуску. Работнікі Таварыства, занятыя на работах са шкоднымі ўмовамі працы, атрымліваюць малако ці раўнацэнныя кісламалочныя прадукты, сок з пекцінам.
Асартымент прадукцыі ўласнай вытворчасці ўключае закускі і салаты на любы густ, супы, стравы з бульбы, гародніны, круп, мяса, птушкі, рыбы, морапрадуктаў, салодкія стравы, напоі, мучныя кандытарскія і булачныя вырабы. Уся прадукцыя ўласнай вытворчасці выпрацоўваецца ў адпаведнасці з дзеючай тэхнічнай і тэхналагічнай нарматыўнай дакументацыяй. Гэтак жа ў сталовых i кандытарскім участку сумесна з тэхналагічнай харчовай лабараторыяй праводзяцца распрацоўкі фірмовых страў і булачна-кандытарскіх вырабаў.
Нараўне з арганізацыяй харчавання і рознічнага гандлю для работнікаў ААТ "ІНТЭГРАЛ"- кіруючая кампанія холдынгу "ІНТЭГРАЛ" асобныя гандлёвыя аб'екты адкрыты і для жыхароў горада:
Сталовая №1: Панядзелак-пятніца з 12.45 да 14.15
Сталовая №2: Панядзелак-пятніца з 12.00 да 14.00
Магазін «Прадукты»: Панядзелак – чацвер з 9.30 да 17.30
Міні-магазін №3: Панядзелак-пятніца з 9.00 да 17.30
Сталовая №1
Загадчык вытворчасці: Струнеўская Ала Віктараўна
Тэл. 8017-3184953
У кафетэрыі сталовай №1 можна выпіць кубачак духмянай кавы з апетытным пірожным.
Сталовая №2
Загадчык вытворчасці: Сайкоўская Таццяна Юр'еўна
Тэл. 8017-398 22 60
Сталовая №3
Загадчык вытворчасці: Маркава Таццяна Уладзіміраўна
Тэл. 8017-3782371
Кандытарскі ўчастак
Начальнік ўчастка: Байко Ала Аляксандраўна
Майстар: Шчарбакова Алена Георгіеўна
Тэл. 8017-3993130
Мучные кондитерские и булочные изделия, торты, пирожные, печенье нашего участка изготавливаются по традиционным рецептурам с тщательным соблюдением высокого качества натуральных ингредиентов.
В торговом доме организован прием предварительных заказов на изготовление кулинарных изделий, булочно-кондитерских изделий, тортов, в том числе по индивидуальным заказам покупателей.
Заяўкі на выраб прадукцыі прымаюцца па тэлефонах:
Булочно-кондитерские изделия, торты
8017-3993130
Кулінарныя вырабы
8017-2422260
У Гандлёвым доме дзейнічае тэхналагічная харчовая лабараторыя, якая ажыццяўляе строгі кантроль якасці вырабляемай кулінарнай і булачна-кандытарскай прадукцыі. Загадчык лабараторыі-Кулінкіна Святлана Аляксееўна.
Магазін «Прадукты», міні-крамы.
Загадчык крамай: Чэльцова Кацярына Паўлаўна.
Тел. 8017-3984102
У крамах прадстаўлены шырокі асартымент харчовых, бакалейных тавараў, а такcама прадукцыі ўласнай вытворчасці: булачна-кандытарскія вырабы, тарты, наборы пірожных.
Магазін прамысловых тавараў
Загадчык магазіна: Касцюкавец Вольга Аляксандраўна;
Тэл. 319-11-51, Факс 275-12-87, E-mail: OKoctyukovets@integral.by.
Гандлёвая зала: тэл. 350-94-32.
У магазіне прамысловых тавараў прадстаўлены шырокі асартымент тавараў з мінімальнай гандлёвай нацэнкай:
- інтэгральныя мікрасхемы, паўправадніковыя прыборы (увесь пералік прадукцыі вытворчасці "IНТЭГРАЛ");
- электронныя гадзіннікi, секундамеры, шагамеры;
- бытавая тэхніка;
- посуд;
- тавары для шыцця і рукадзелля;
- рыбалоўныя тавары;
- тавары для саду і агарода;
- жаночыя, мужчынскія і дзіцячыя швейныя вырабы;
- тэкстыльныя вырабы, камплекты пасцельнай бялізны;
- панчошна-шкарпэткавыя вырабы;
- скургалантарэя;
- дзіцячыя цацкі.
Для работнікаў ААТ "IНТЭГРАЛ" прадастаўляецца магчымасць набыць тавар у растэрміноўку ў кошт заработнай платы на тэрмін ад 3 да 24 месяцаў, калі агульная сума кошту тавараў, выдадзеных у кошт заработнай платы, не перавышае 100 рублёў – утрыманне з заработнай платы ажыццяўляецца на працягу 3 месяцаў, калі не перавышае 500 рублёў – на працягу 6 месяцаў, калі не перавышае 4000 рублёў – на працягу 12 месяцаў, калі сума больш 4000 рублёў – на працягу 24 месяцаў. Водпуск работнікам тавараў у кошт заработнай платы ажыццяўляецца без папярэдняй аплаты, калі агульная сума кошту тавараў не перавышае 50% сярэднямесячнай заработнай платы.